Перайсьці да зьместу

Джозэф Ёба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джозэф Ёба
Джозэф Ёба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 1980 (44 гады)
Кано, Нігерыя
Рост 188 см
Вага 76 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001
2001—2003
2001
2002—2003
2003—2012
2010—2012
2012—2014
2014
Стандард
Марсэль
Тэнэрыфэ
Эвэртан
Эвэртан
Фэнэрбахчэ
Фэнэрбахчэ
Норыдж Сіці
46 (2)
23 (0)
0 (0)
24 (0)
196 (8)
69 (2)
21 (1)
8 (0)
Зборныя
2001—2014 Нігерыя 101 (7)

Джозэф Ёба (па-ангельску: Joseph Yobo; нарадзіўся 6 верасьня 1980 году, Кано, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Нігерыі.

У 1998 годзе Джозэф прыехаў у Бэльгію ў льежаўскі «Стандард». У 2001 годзе ён перайшоў у францускі «Марсэль». Аднак адразу быў аддадзены ў арэнду ў гішпанскі клюб «Тэнэрыфэ». Правёўшы ў Гішпаніі 9 месяцаў Джозэф вярнуўся ў «Марсэль», аднак у хуткім часе далучыўся да «Эвэртану» на правох арэнды. Пасьля ўдалага сэзону ў Ангельшчыне лівэрпульскі клюб выкупіў трансфэр гульца.

На наступныя гады Ёба стаў сталым гульцом абаронцы «Эвэртану». Сэзон 2006—2007 гадоў ён і Джолеан Лескат сталі адзінымі гульцамі клюбу хто правёў на пляцоўцы кожную хвіліну сэзону.

31 жніўня 2010 году, Ёба падпісаў аднагадовую дамову з «Фэнэрбахчэ», выступаючы за турэцкі клюб на правох арэнды. Разам з клюбам ён стаў чэмпіёнам Турэччыны й кіраўніцтва клюбу вырашыла выкупіць правы на гульца.

У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нігерыі.

Фэнэрбахчэ

Нігерыя

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]